Спецпроект

Білоруси в УПА. За нашу і вашу свободу

Білоруська Незалежницька партія почала підготовку до антинімецького повстання: планувалося створити білоруський варіант ОУН(б). Програма і тактика проектованої організації була повністю списана у бандерівців.

Дзейнасьць беларусаў у складзе бандэраўскай Украiнскай Паўстанцкай Apмii ва украiнскай гiстарыяграфii прынята разглядаць у кантэксьце агульнага этннанацыянальнага аспэкту дзейнасьцi АУН (б) i УПА.

Вядома, што падчас вызвольнай барацьбы Галоўнае камандаваньне УПА мэтанакiравана зьдзяйсняла этнанацыянальную палiтычную дзейнасьць.

Неабходна адзначыць, што гэты вiд палiтычнай дзейнасьцi бандэраўцаў быў адным з найгалоўнейшых.

Тагачасны нацыянальна-вызвольны рух Украіны, што прадстауляла УПА, вымагаў праз шэраг аб’ектыўных прычын наладжваньня нармальных i трывалых адносiн з украінскімі нацыянальнымi мяншынямi ды iншымi народамi дзеля каардынацыi зь iмi супольнай барацьбы, заручэньня падтрымкай, добразычлiвага цi прынамсi нэйтральнага стауленьня да Украіны.

Яшчэ да пачатку збройнага канфлiкту памiж Гiтлерам i Сталiным у жнiўнi 1939 году ў пастановах Рымскага вялiкага збору АУН упершыню з’яўляецца iдэя барацьбы паняволеных таталiтарным савецкiм рэжымам народаў.

Надалей гэтая канцэпцыя развiвалася як у пастановах AУH-УПА(б), так i ў аналiтычна-тэарэтычных працах украінскіх публiцыстау i гісторыкаў цягам iснаваньня паўстанцкай apмii.

Таму ўкраiнскiя нацыяналiсты фракцыi Бандэры ва ўсе пэрыяды збройнай барацьбы супраць немцаў, саветаў i палякаў выступалi за шчыльнае ўзмацненьне супрацы памiж паняволенымi народамі, пад якiмi мелiся на увазе перадусiм Беларусь, кpaiны Прыбалтыкi, Каўказу i Азii, а лозунг УПА "Свабоду народам, свабоду чалавеку!" стаў неад’емным складнiкам iдэалогii украінскага нацыяналiзму.

 Народи СРСР ліквідують тюрму народів під синьо-жовтим стягом

Праўда, у адрозненні ад iншых паняволеных народаў, украiнцы мелi супольную мяжу з беларусамi i лiчылi значную частку беларускага Палесся "украiнскай этнаграфiчнай тэрыторыяй". Да таго ж, паўднёвыя вобласьцi Беларусi - Брэсцкую, Пiнскую i Палескую - вышэйшае кiраунiцтва нацысцкай Германіі ўвосень 1941 г. уключыла ў склад рэйхскамiсарыяту "Украіна".

Тут праблема паўстае ў шчыльнай этнiчнай повязi беларуска-украiнскага памежжа, сацыяльнай стракатасцi тамтэйшых вёсак i мястэчак, якую заклала традыцыя - усё гэта з’яўляецца значнай адметнасцю Палесся, сфарміраванай праз доўгi гiстарычны працэс. Бандэраўцы ж лічылі гэтыя землi выключна ўкраiнскiмі.

Так, камендант вайсковай aкpyri УПА "Заграва" Грыц Рыбак псеўданім "Юрко" у справаздачы ад жнiуня 1943 году паведамляў:

"Давід-Гарадоцкi раён. Насельнiцтва лічыць сябе беларусамi. За ўкраiнцау выдаюць сябе толькi адзiнкi. Да чаго спрычынiлiся за нямецкаю акупацыяй ляхi, вядучы прапаганду, маўляў, калi запiшуцца белаpycaмi, далучаць ix да Беларусi i будуць плацiць меншыя падаткі, бо Украіна больш заможная i плацiць большыя падаткі".

А вось на паўднёвай Брэстчыне i Кобрыншчыне ўплыў украінскага нацыяналiзму быў значна большы.

Гісторык Уладзiмір Гуленка сцьвярджае, што у Дзiвiнскiм раёне Брэсцкай вобласьцi бандэраўцы дамiнавалi цалкам: так цi iнакш з УПА там было зьвязана каля 3000 чалавек.

Але гэтую лiчбу маглi скласцi беларускiя i бульбаўскiя аддзелы, якiя чэкiсты пазначалi як бандэраўскiя. Напрыклад, беларускiя атрады Грэчкi на Пiншчыне i Ермака на Кобрыньшчыне, праўдападобна, не былi ў падпарадкаваннi УПА(б) i дзейнiчалi самастойна.

У справаздачы УПА(б) пра стан i дзейнасьць падполляя вайсковай aкpyri "Заграва" ад 25 снежня 1943 г. зазначалася, што у Пiнскiм раёне "дзейнiчаюць мясцовыя банды", якiя не падпарадкоўваюцца бандэраўцам.

Кіраўнік УПА(б) Раман Шухевiч напрацягу 1942 г. быу намеснікам камандзiра 201-га ўкраінскага палiцэйскага батальёна, якi нёс ахову вайсковых аб’ектау i змагаўся з савецкiмi партызанамі на Лепельшчыне.

Улетку 1942 г. Шухевiч здзейснiў спробу перавесцi ўвесь асабісты склад батальёну у поўным узбраеннi на Украіну для абароны мясцовага насельнiцтва ад акупантаў, бо было вiдавочна, што немцы рыхтуюцца да роспуску фармацыi.

Таму старшынам - Васiлю Сiдару i Юлiяну Кавальскаму - было даручана аб’ехаць Чарнiгаўскае Палессе з мэтай вызначэння найлепшага месца, куды б можна было перавесьцi батальён i стварыць базы для вайсковых аддзелаў АУН(б).

Праз вiдавочнае дамiнаванне на тэрыторыi ўсходняй Жытомiршчыны савецкiх партызан, гэты рэгiён не мог быць выкарыстаны АУН(б).

Пасьля няўдалай спробы з Чарнiгаўшчынай, Шухевiч даў загад Краёваму Проваду АУН ПЗУЗ (паўночна-заходнiх украінскіх земляў) адшукаць месца для батальёну на Валынi, але урэшце, найбольш падыходзячым i спрыяльным аказалася беларуская Дзiвiншчына.

Туды была пераведзеная група старшынаў, мiж якiмi былi вядомыя бандэраўцы Васiль Iвaxaў i Васiль Сiдар. Але батальён украінскіх нацыяналiстаў да Дзiвiна не прыбыў, бо напрыканцы снежня 1942 г. яго раззброiлi немцы.

Украiнскiя гісторыкі iмкнуцца праз гэты факт паказаць сымпатыi жыхароу Дзiвiншчыны да украінскага нацыяналiзму, але зусiм не апошнюю ролю з выбарам Дзiвiншчыны адыграў геаграфiчны фактар - лясiстая мясцовасць i непраходныя багны заўжды спрыяюць партызаншчыне, ды i моцная савецкая партызанка на паўднёвай Кобрыншчыне ў гэты час амаль адсутнiчала.

Вядомым дзеячом украінскага нацыянальнага руху стаў ураджэнец Пiншчыны Тэадор Шаламiцкi "Фёдар Одрач". Нельга адмаўляць, што былi i iншыя ўраджэнцы беларускага Палесся (асаблiва паўднёвай Брэстчыны), якiя сталi зацятымi прыхiльнiкамi ўкраiнскай iдэi, але гэта былi зусiм нешматлiкiя свядомыя ўкраiнскiя элемэнты.

Большасць беларусаў-палешукоў далучалася да УПА(б) на агульнай хвалi антысавецкай нянавiсцi, альбо пад прымусам.

У сваю ж чаргу, нацыянальна свядомае беларускае насельнiцтва Палесся, якое апынулася ў межах рэйхскамісарыяту "Украіна", iмкнулася адчынiць беларускiя школы і аднавiць беларускiя цэрквы. Немцы давалi на гэта дазвол, але, як сведчыць беларускi дзеяч Іван Касяк, бандэраўцы часцяком выкарыстоўвалi гвалтоўныя метады ў мэтах спынення i лiквiдацыi беларускай справы.

Незадавальненне ўкраiнiзацыяй беларускага Палесся было зафiксавана як СД, так i савецкай выведкай, дзе падкрэслiвалася варожае стаўленне як з боку ўдзельнiкаў беларускай самааховы, так i насельнiцтва. Пра гэта ж сведчыць і Васiль Bip у cвaix успамiнах, дзе паведамляе пра арганiзацыю беларускай нацыянальнай партызанкi на Палессi i адмоўнае стаўленне вёсак да украiнiзацыi.

Безумоўна, праблема стракатасцi этнiчнай тэрыторыi сумежнага Палесся ставiць пад сумнеў карэктнасць пытання дзейнасцi беларусаў у складзе бандэраўскай УПА. Каб развязаць клубок гэтых мiжэтнiчных адносiн спатрэбiцца глыбокi навуковы аналiз на мiкрагiстарычным узроўнi, дзеля здзяйснення якога неабходна не адно пакаленне гісторыкаў.

Нагадаем, што 17-21 лютага 1943 г. бандэраўцы склiкалi ІІІ Канфэрэнцыю АУН(б), дзе быў зроблены аналiз вызваленчай барацьбы i вызначэнне асноўных напрамкаў далейшай дзейнасцi. Украiнскiя нацыяналiсты, паводле пастаноў канфэрэнцыi, павінны ўсталяваць шчыльную супрацу з паняволенымi народамi, якія "змагаюцца за самастойныя нацыянальныя дзяржавы ўcix еўрапейскіх народаў на ix этнаграфiчных тэрыторыях".

І гэты накірунак быў адным з галоўных. 3апачаткаваная аўнаўцамi у 1939 годзе iдэя Фронту паняволеных народаў была на першых ролях ва ўcix пастановах i манiфэстах арганiзацыi, але ад лютага 1943 году гэтае пытанне яшчэ больш актуалiзавалася. Гэтаму паспрыяў пачатак барацьбы супраць нямецкiх акупантаў.

У гэты ж час, у Беларусi, кіраўнік БНП [Білоруської Незалежницької партії - ІП] Усевалад Родзька пачаў падрыхтоўку да антынямецкага паўстання: ён меркаваў аб’яднаць беларускi актыў i стварыць беларускi варыянт АУН(б). Праграма i тактыка праектаванай арганiзацыi была цалкам спiсаная ў бандэраўцаў.

Бандэраўскi Фронт паняволеных народаў i створаны пры AУH-УПА(б) камiтэт даў Родзьку надзею ня толькi зняць напружанне у беларуска-украiнскiх адносiнах на Палессi, але i заручыцца падтрымкай у антынацыскiм паўстаннi, таму лiдэр БНП трымаў напрацягу 1943 году шчыльную сувязь з АУН(б), нягледзячы на антыбеларускую палiтыку радыкальных прыхiльнiкаў Бандэры на паўднёвых беларускiх землях.

У сярэдзiне 1943 г. бандэраўцы разгарнулi антынямецкую барацьбу i паралельна з гэтым пачалi прапагандысцка-псыхалагiчны цiск на нямецкiя іншаземныя батальёны, якiя складалiся з колiшнiх чырвонаармейцаў. Пачалiся перамовы з венгерскімі фармаваннямi вермахту i прадстаўнiкамi iншых нацыянальнасцяў.

Са жнiўня 1943 году ва УПА(б) распачалося фарміраванне так званых "iнтэрнацыянальных загонаў", арганiзатарам якiх стаў колiшнi камандзiр Чырвонай Apміі Дмiтро Карпенка "Ястраб". Найбольш буйнымі па колькасьцi былi аддзелы літоўцаў, грузiн, татар, азербайджанцаў, армян, узбекаў. Iснаваў і рускі атрад.

Посьпех гэтай акцыi быу незвычайны. Так, вядомы дзеяч АУН (б) i УПА Мiкола Лебедзь у сваёй працы падкрэслiвае, што "улетку 1943 г. ва УПА было столькi іншаземнага элемэнту, што камандаванне УПА .. прыступiла да стварэння з яго асобных аўтаномных нацыянальных аддзелаў з грузiн, татараў, азэрбайджанцаў, узбекаў. Гэтыя атрады мелi cвaix асабiстых камандзiраў, свае нацыянальныя сцягi i сваё камандаванне".

У момант прыходу Чырвонай Apміі на заходнеўкраiнскiя землi колькасць байцоу УПА даходзiла да 80000 украiнцаў i 20000 іншаземнага элемэнту.

Асобны беларускi атрад бандэраўцы так i не стварылі. Гэты момант выклiкае шмат пытанняў у даследчыкаў беларускага супрацiву. I сапраўды, адносiны мiж беларускiмi актывістамі i АУН(б) заставалiся вельмi напружанымi напрацягу нацысцкай i бальшавiцкай акупацыi.

Летам 1943 г. беларускiя нацыяналiсты iмкнулiся заключыць дамову з АУН(б) аб супрацы альбо ненападзе. Але напрыканцы чэрвеня 1943 г. у Мінск прыбыла дэлегацыя з Палесся, якая складалася з некалькiх камандзiраў беларускай самааховы i прадстаўнiкоў бульбаўцаў. Яны прадставiлi беларускаму нацыянальнаму актыву мэмарандум аб адносінах да АУН(б).

У ім, у прыватнасьцi, паведамлялася, што бандэраўцы паставiлi за мэту ўзяць пад поўны кантроль "этнiчныя украiнскiя землi", а тых, хто не пагодзiцца з ix кiраўнiцтвам, залiчваюць да ворагаў.

Пераважную большасць беларускага актыву адштурхнула ад супрацы з АУН(б) менавіта радыкальная пазыцыя бандэраўцаў у справе беларускага Палесся. У адзiным, хто у гэты час разлiчваў на дапамогу АУН(б), быў Усевалад Родзька.

Ён адправiў на перамовы з імі Уладзiміра Шавеля, але яго знiшчылi цi то савецкiя партызаны, цi то caмi ж бандэраўцы. Варта улiчваць, што беларусы ўсё ж такі ваявалi у складзе УПА(б) - паасобку, цi невялiкiмi групамi уваходзiлi ў склад яе аддзелаў. Але, праўдападобна, гэта былi ня свядомыя беларускiя жаўнеры, а колiшнiя чырвонаармейцы беларускага паходжання, якiя апынулiся ва УПА(б) воляй лёсу.

 Білоруси реконструюють Українську Повстанську армію. Влітку 1944 року формування УПА на території Білорусі складали 10-12 тисяч людей. Фото: istpravda.ru

Да таго ж, як сведчыць Раман Пятрэнка, кіраўнік адзелу знешнiх сувязяў камандавання УПА-Поўнач у 1944 г., найбольш неўкраiнцау у атрадах УПА было з Чырвонай Apміі, але асноўную групу стваралі рускія, што нярэдка выдавалi сябе за ўкраiнцаў, беларусаў, казакаў з-над Дону цi Кубанi. I насамрэч, беларусы былi прадстаўлены ў шэрагах УПА пераважна былымі жаўнерамi Чырвонай Apміі.

Увосень 1943 году вайсковая акруга "Тураў" (яна ахоплiвала тэрыторыю паўднёвай Брэстчыны i паўночнай Ровеншчыны) дала загад будаваць лагер для шпiталю, сховiшча ды iншыя аб’екты для новай базы вайсковай aкpyгi ў Камень-Кашырску.

Паводле сведчанняу настаўніка з Валынi Iгapa Вiжаўца, у будове шпiтальных памяшканняў брала таксама ўдзел сапёрная чота з Уладзiміршчыны, якая збольшага складалася з беларусаў, былых жаўнераў савецкай арміі на чале з чотавым Зубенкам, таксама беларусам.

Тое, што беларусы былi задзейнiчаны на будоўлi - гэта не выпадковасць. Усё ж такі бандэраўцы затойвалi недавер да прадстаўнiкоў iншых нацый i iмкнулiся, каб яны выконвалi збольшага ахоўныя функцыi.

Доказам гэтага з’яўляецца сістэма размяшчэння неўкраінскіх фарміраванняў у сетцы УПА: яны былi арганiзаваны па нацыянальным прынцыпе ў сотні i курэнi i, калi гэта былi сотні, дык уваходзiлi ў склад нейкага курэня УПА, а калi курэнь - дык у склад загону УПА.

Як сьведчыць бандэравец Фёдар Кондрат, на Крэмянеччыне у гады вайны дзейнiчалi як Чэшская паўстанская армiя пры УПА, так i іншаземныя атрады, але у наступальных акцыях яны не бралi ўдзелу, бо выклiкалi недавер. Дарэчы, чэшскі атрад УПА дзейнічаў увосень 1943 году таксама i на тэрыторыi беларускай Столiншчыны.

Найбольшым недаверам карысталiся рускія, якiя пры спрыяльнай нагодзе дэзэрціравалі да савецкiх партызан.

Каб вывесцi iдэю супрацы паняволеных народау на новы узровень, канкрэтызаваць i разрэкламіраваць яе, Провад АУН(б) i ГК УПА выступiлi з iнiцыятывай склiкання Канферэнцыi паняволеных народау Усходняй Еўропы i Азii.

21-22 лiстапада 1943 году у вёсцы Будэраж на Ровеншчыне адбылася Першая Канфэрэнцыя Зняволеных Народаў Усходняй Еўропы i Азii.

Апошнi камандзip УПА Васiль Кук сцвярджае, што менавіта вялiкая колькасьць "iнтэрнацыянальных" атрадаў i паспрыяла яе правядзенню. Але пры гэтым, гісторык Пятро Мiрчук пiша:

"У пратаколе канфэрэнцыi зазначаецца, што багата дэлегатаў прыбылi са сваіх родных зямель, што знаходзiлiся ў той час пад бальшавiцкай акупацыяй, перамагаючы шматлiкiя цяжкасцi пры пераходзе лiнii фронту".

У канфэрэнцыi прынялi удзел 39 дэлегатау ад 13 народаў. Беларусаў прадстаўлялi 2 дэлегаты, кіраўніком дэлегацыi быў "Дружны". Паводле ўспамінаў Дзмiтрыя Касмовiча, ён ад iмя БНП выслаў на гэтую канфэрэнцыю вайсковую дэлегацыю ў складзе капітана В. Ермаковiча i старшага лейтэнанта Г. Малiноускага.

Ад iмя БНП рэзалюцыю Канфэрэнцыi падпісаў дэлегат БНП капітан Ермаковiч пад псеўданiмам "Дружны". Але ў зборнiку дакумэнтаў Уладзіміра Сергейчука падаецца спіс ураджэнцаў iншых рэспублiк СССР, што ваявалi у часе вайны на тэрыторыi вайсковай aкpyгi "Богун" (паўднёвая частка Ровеншчыны). Сярод пералiчаных ёсьць 7 беларусаў, а пад псеўданiмам "Дружны" значыцца чалавек пад iншым прозвiшчам.

Спіс выглядае наступным чынам:

1. Бялецкi Грыгорый ("Жалезьняк"), в. Халоблiн, Магiлёўскай вобласцi (месца народзiн), Чырвоная Армiя (у якім фарміраванні раней нёс службу), хiмiчны iнжынэр.

2. Дубчак Фёдар Iванавiч, в. Лушчыкi, Кобрынскага раёну. 18.08.1943 г. (дата уступленьня у шэрагi УПА).

3. Iваноў Iван ("Беларус"), г. Мсцiслаў, Магiлёўскага раёну, Чырвоная Армiя, артылерыст. 31.08.1943 г.

4. Лабасенка Аляксей ("Стэцько"), в. Бахацец, Магiлёускай вобласцi, Чырвоная Армiя, танкіст.

5. Марыцак Уладзiмер ("Дружны"), в. Вялiкае, Мінскай вобласцi, Чырвоная Армiя. 28.05.1943 г.

6. Cвадкеўскі Аляксандар ("Салавей"), г. Крычаў, Магiлёўскай вобласцi, Чырвоная Армiя. 21.11.1943 г.

7. Бондар Аляксей ("Чарнота"), в. Пажог, Пiнскай вобласьцi.

Дык кім быу насамрэч "Дружны" - прадстаўнiком БНП ад Касмовiча, альба звычайным радавым Чырвонай Apміі, якi паходзiў з Беларусi?

У часопiсе Проваду АУН(б) "Iдея i чин" у матар’яле, прысвечаным Канфэрэнцыi зняволенных народаў, зазначалася, што беларускi дэлегат "Дружны" быў мiнамётчыкам. А гэтая вайсковая спецыяльнасць характэрна пераважна для колiшнiх чырвонаармейцаў.

Мы схiляемся да таго, што беларускую дэлегацыю на канфэрэнцыi ўзначальваў Уладзiмір Марыцак (магчыма таксама псеўданiм), былы жаўнер савецкай арміі, якi далучыуся да УПА 28 траўня 1943 году, але гэта не значыць, што ён не мог мець кантакту з беларускiм супрацiвам.

Прыгадаем, што напрыканцы траўня 1943 году Усевалад Родзька наладзiў кантакты з кiраўнiцтвам АУН(б). У чэрвенi яго прадстаўнiкi прымаюць удзел у сходзе падрыхтоўчага камiтэту "Зняволеных народаў СССР".

Марыцак служыў ва УПА(б) у складзе вайсковай aкpyгi "Богун", што займала частку паўднёвай Ровеншчыны. Mенавіта там i адбылася лiстападаўская канфэрэнцыя.

Родзька яшчэ у траўні 1943 году павінен быў ведаць аб прыблiзным месцы яе правядзення, бо пачаў праз cвaix прадстаўнiкоў прымаць удзел у сходзе падрыхтоўчага камiтэту "Зняволенных народаў СССР" i мог адмыслова пакiнуць свайго чалавека на Ровеншчыне.

На канфэрэнцыi "Дружны" мог выступаць як ад iмя беларусаў ва УПА (улiчваючы дынаміку i спэцыфiку развiцця этнанацыянальнага аспэкту дзейнасьцi АУН(б), такі "рэкламны" крок цалкам імаверны), так i ад iмя БНП.

Хочацца таксама звярнуць увагу на нязначны эфэкт лiстападаўскай канфэрэнцыi для беларускага вызваленчага руху - нiякiх рэальных наступстваў яна не прынесла.

У сваю чаргу, яшчэ на лiпеньскай нарадзе 1943 году беларускi нацыянальны актыў забаранiў Родзьку самастойныя кантакты з АУН(б) i тым больш, ускладанне на сябе нейкiх абавязкаў у складзе камiтэту "Зняволенных народау СССР".

Адзначым, што Родзька, якi iмкнуўся весцi сваю палiтычную гульню i рыхтаваў антынямецкае паўстанне, здолеу перацягнуць на свой бок Дз. Касмовiча. Але Р.Астроўскі, Ф. Кушаль i М. Вiтушка ставіліся адмоўна да супрацы з бандэраўцамi i арганiзацыi антынямецкага выступу.

Вiдавочна, што "Дружны" павінен быў мець пэўнае заданне па лiнii Родзькi-Касмовiча, якiя на той момант прытрымлiвалiся адных палiтычных прынцыпаў.

3азначым, што ў Цэнтральным дзяржауным apхіве вышэйшых органаў улады ды ўпрауленьня Украіны захоўваецца 1445 "Асабістых спраў" байцоў УПА-"Поунач", ВА "Богун".

Менавіта з гэтых спраў прафесар Сергейчук i змясцiў iнфармацыю пра "Дружнага" ды iншых беларусаў, але была пададзена няпоўная iнфармацыя, бо такая тыповая картка мае 15 пунктаў, што даюць магчымасць скласцi уяўленне пра асноўныя падзеi ў жыццi пэўнай асобы.

Увогуле, у гэтай акрузе беларусы склалi 8% ад ycix паустанцаў-неукраiнцаў i 0,14% ад агульнай колькасцi 1445 (паводле спраў) паўстанцаў у акрузе. А вось пра старшага лейтэнанта Г. Малiноўскага, другога прадстаўнiка Беларусi на той канферэнцыi, звесткi пакуль што адсутнiчаюць.

У снежнi 1943 году украiнскiя паўстанцы звярнулiся да беларускага народу (гэтая улётка была надрукавана для пашырэння i ў самой Беларусi).

Паводле зместу, мэта гэтай акцыi палягала ў тым, каб пазнаёмiць беларускае насельнiцтва з асаблiвасцямi этнанацыянальнай палiтыкi УПА, абудзiць свядомасць i далучыць ix да супольнай барацьбы.

Ва улётцы да беларускага народу, у якой спачатку быў зроблены глыбокi экскурс у гiсторыю, заклiкалася разам з жаўнерамi УПА бiць i немцаў, i бальшавiкоў:

"[ ... ]

Беларускi народ! Ратунак Твой у Табе самім!

Уставайма на барацьбу за вызваленьне з ярма драпежнiцкiх iмпэрыялiстау: нямецкiх гiтлераўцаў i маскоўскіх бальшавiкоў. Толькi у супольным фронце ycix зняволенных народау Еўропы i Азii супраць iмпэрыялiстаў здабудзеш светлую будучыню!

Гэтую святую барацьбу супраць панявольнiкаў распачаў ужо ўкраінскі народ, высылаючы у бой Украiнскую Паўстанцкую Армiю, якая б’ецца пад лозунгамi: "Воля народам, воля чалавеку. За самастойныя дзяржавы зняволенных народаў Еўропы i Азii!".

Аддзелы Украiнскай Паўстанцкай Apміі няшчадна б’юць ворагаў-iмпэрыялiстаў: гiтлераўскіх ды сталiнскiх чужынцаў i ix прыслужнiкаў на Украіне.

Беларусы! Стварайма свае збройныя сiлы i выганяйма далоў банды iмпэрыялiстычных захопнiкаў, што нiшчаць Твой народ, рабуюць i паляць Твае сёлы. Заводзма свой лад i парадак на сваёй зямлi.

Уваходзьма у паразуменне ды арганiзуйма супольныя дзеi з атрадамі Украiнскай Паўстанцкай Apміі супраць супольных ворагаў. За Намі праўда, перамога будзе наша!

Далой нямецкi i маскоўскі iмперыялізм!

ХАЙ ЖЫВЕ САМАСТОЙНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА!

ХАЙ ЖЫВЕ САМАСТОЙНАЯ УКРАIНСКАЯ ДЗЯРЖАВА!

ХАЙ ЖЫВУЦЬ САМАСТОЙНЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ДЗЯРЖАВЫ ЗНЯВОЛЕНЫХ НАРОДАЎ!".

Заўважым, што ва улётцы пытаньне аб этнiчнай прыналежнасцi Палесся не уздымалася.

Праўдападобна, што сутнасць распаўсюду гэтай улёткi неабходна разглядаць у кантэксце змены тактыкi барацьбы УПА: напрыканцы 194З году бандэраўцы пачалi здзяйсняць баявыя i прапагандысцкiя рэйды на тэрыторыю беларускага Палесся.

Напрыклад, перад доўгiм рэйдам у Прыбалтыку ўлетку 1950 г. бандэраўцы падрыхтавалi амаль люстэркавую мiнулай улётку "Да беларускага народу", бо рэйд павінен праходзiць па тэрыторыi Беларусi. Магчыма i тады, напрыканцы 1943 году, украiнскiя нацыяналiсты планавалi ажыццявіць нейкую сур’ёзную акцыю ў Беларусi.

Да таго ж, 2 снежня 1943 году кiраўнiцтва УПА выдала iнструкцыю па справах неўкраiнцау, што дзейнiчаюць пры УПА або знаходзяцца на тэрыторыi дзеяння УПА.

Iнструкцыя загадвала прыпынiць на пэўны час фарміраванне гэтых аддзелаў, ужо згрупіраваныя атрады не прызначаць да вайскова-баявых заданняў, а таксама збiраць дадзеныя па ўcix іншаземных атрадаў УПА ў адмысловых формах № 1 (для атраду неўкраiнцаў у складзе УПА) i № 2 (для аддзелаў шуцпалiцыi i нацыянальных частак нямецкiх войскаў на тэрыторыi дзейнасці УПА).

А гэта сведчыць пра тое, што зварот да беларускага народу разглядаўся як выключна прапагандысцкая акцыя, а не скiраваная на спробу стварэння беларускага асобнага аддзела пры УПА.

Вiдавочна, што з наблiжэньнем Чырвонай Apміі украiнскiя нацыяналiсты пачалi рэалiзоўваць мерапрыемствы, накiраваныя на ўтрыманьне неўкраінскіх фарміраванняў у складзе УПА, абуджэнне ў ix нацыянальных пачуцьцяў.

Канфэрэнцыя зняволенных народаў з’яўлялася важным складнiкам гэтых мерапрыемстваў. 3рэшты, некаторыя атрады ўцякалi да партызан цi да Чырвонай Aрміі, часткi азiяцкiх i каўказскiх фарміраванняў прабiвалiся на усход.

Увосень 1944 году на тэрыторыю Беларусi, па дарозе у Падляшша, рэйдавым паходам прыбыла частка бандэраўскага аддзела "Галайда 2", якая ўваходзiла ў тэрытарыяльны адрэзак "Данiлау" (Холмшчына). Камандзiрамi "Галайды 2" былi "Воран" i "Кулiш". Галоўнай яго мэтай было наладжванне кантактаў з беларускiмi нацыяналiстамi. Але пра наступствы гэтага пахода для беларускага руху нiчога невядома.

Падобныя рэйды бандэраўцы рабiлi i у iншыя краіны. Вiдавочна, што з прыходам савецкiх войскаў змянiлася як тактыка барацьбы з акупантам, так i стаўленне да іншаземных фарміраванняў.

Нягледзячы на тое, што украiнскiя нацыяналiсты змаглi пакласьцi ў аснову сваёй палiтыкi прынцыпы ўзаемапавагi, узаемадапамогi i роўнасьцi мiж нацыямi, запачаткаваць Фронт зняволеных народаў (па-сутнасьцi, гэта быў будучы Антыбальшавiцкi Блёк Народаў), крытэрыямі рэалiзацыi такіх прынцыпаў былi перадусiм украiнскiя нацыянальныя iнтарэсы - доказам гэтага з’яўляецца гвалтоўная ўкраiнiзацыя беларускага Палесся i канфлiкты з беларускiмi нацыяналiстамi, якiя, магчыма, i з’явiлiся прычынай таго, што AУH-УПА(б) не стварыла аўтаномны беларускi аддзел пры cваім войску.

Упершыню апублікавана ў часопісе "Беларускі рэзістанс": Клявец, Раман "Да пытаньня дзейнасьцi беларусау ў складзе бандэраўскай УПА 1942 -1944 гг."

Джерело: Гістарычная праўда

Дивіться також:

Трэцяя Ўстаўная Грамата Рады БНР

Як УПА об'єднувала народи СРСР проти Москви

"Наше ставлення до російського народу". Брошура УПА

 "Кто такие бандеровцы и за что они борются". Брошура УПА

"ABN Correspondence". Журнал антирадянського інтернаціоналу. ФОТО

Голландці в УПА. Як утікачі з концтабору знайшли притулок у повстанців

Радіо Вільної України. Повстанським диктором був бельгієць

Орша-1514. Українсько-білоруська перемога над Москвою

Козацтво і Білорусь. Мир і війна XVII сторіччя

Інші матеріали за темою "Білорусь"

Інші матеріали за темою "УПА"

Битва за Шостку 1918 року

Шість діб, з 2 по 8 квітня 1918 р., шосткинці билися з більшовицькою Особливою армією Ремньова. Билися з тими самими петроградськими загонами матросів, що 29 січня 1918 р. вбивали київських студентів під Крутами. Шосткинські робітники ціною своїх життів зберегли пороховий завод для Української держави.

Антон Дробович: Гри в одні ворота не буде

Розмова з Антоном Дробовичем, головою Українського інституту національної пам’яті (УІНП) про польсько-українські відносини, спільні плани та проекти, виклики на новій посаді, а також про те, кого він вважає героями України. Інститут Антон Дробович очолив у грудні 2019 року, після того, як виграв конкурс, попереднім керівником був Володимир В’ятрович.

Луцьк в окупації: побороти епідемії й вижити!

Луцьк – одне з перших українських міст, яке було окуповане вермахтом вже надвечір 25 червня 1941 року. Нова окупація приносить не тільки усі «принади» нацистського режиму, але й епідемії

Як і чому вікінги опинилися у Західній Україні

Як тут опинилися скандинави? Вони були важливою частиною державного апарату Русі, особливо в період правління князя Володимира. З літопису відомо, що Володимир був змушений тікати у Швецію після невдачі у міжусобній війні. Звідти він повернувся із армією варягів, які допомогли відвоювати спадщину.